Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 79 Новае сітка на калочку, а старое на палку валяецца. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Новы чалавек карыстаецца болынай увагай, чым іншыя людзі. Новая мятла па-новаму мяце. Клютко Р.А., 1960 г.н., 2003. Аўсто Стайк. Новы начальнік наводзіць свае парадкі. а) Новае памяло па-новаму мяце. Макарчэня М.А., 1945 г.н., 2003. Заполле Кос. б) Новы венік па-новаму мяце. Кавальчук М.Р., 1944 г.н., 1998. Аляксейкі Стайк. в) Новы поп — новыя парадкі. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2005. Алынаніца Квас. Ногі ў вадзе - галава ў бядзе. Зайка А.Ф., 1937 г.н., 2005. Косава. "Даўней натто баяліся прастудзіцца, бо цяшко было вылячыцца ад запаленъня лёхкіх" (тлум. інф.). Нуда горшая за каросту. Красная Н.Р., 1929 г.н., 1998. Алынаніца Квас. Нуда душу выядае, ад яе цяжка пазбавіцца. а) Нуда горшая за хваробу. Ялоўская А.І., 1926 г.н., Зыбайлы Жытл. Нябожчык на лаве, а сена грабі. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Якія б ні былі пільныя справы, усё кідай, а сено грабі — даражы пагодлівым днём" (тлум. інф.). Нявестка — чужая костка, свякроў — чужая кроў. Шчурко Л.М., 1971 г.н., 1985. Заполле Кос. "Нявестка — ні дачка, а сьвякроў - ні маці" (тлум. інф.). Нявінныя слёзы дарма не мінаюць. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. "Бох е на сьвеці: ліха будзе пакарана" (тлум. інф.). Няма галавы без воласа, а поля без коласа. Здзітавец М.М., 1885 г.н., 1966. Заполле Кос. Так кажуць, калі хочуць апраўдаць сваю безгаспадарчасць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁
 ◀  / 290  ▶