ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Не ўмееш баўкун класці — не лезь на яго. Грудавы P.A., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Баўкун — адмысловы воз. Г. зн. не бярыся не за сваю справу. "Як ні ўмееш баўкун класьці, то ні лесъ на яго, бо абернесъся" (тлум. інф.). Не ўмееш муціць, то й не бярыся. Доўжык В.Ф., 1906 г.н., 1985. Заполле Кос. Муціць — маніць. Не ўее разам плачуць, не ўсе разам скачуць. Здзітавец М.М., 1885 г.н., 1966. Заполле Кос. "У адных - вяселъле, а ў другіх — хаўтуры" (тлум. інф.). Не ўсё трэба гаварыць, што знаеш. Саўчук М.Р., 1922 г.н., 1997. Жытлін Жытл. Часам сказанае не прыносіць карысці. Не хвалі сябе, няхай людзі пахваляць. Жылка В.А., 1952 г.н., 2002. Заполле Кос. Людзі дадуць аб'ектыўную ацэнку тваёй вартасці. Не чапай дурня, а то бяды не абярэшся. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Так папярэдзяць таго, хто звязваецца з неразумным чалавекам. Шхто наперад не знае, што каго чакае. Макрушыц А.М., 1972 г.н., 1987. Бялавічы Кос. Пра нявызначанасць лесу. Ніхто не бачыць, як сірата плача, а бачаць, як скача. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Шхто не ведае, як хто абедае. Шчурко М.З., 1907 г.н., 1975. Заполле Кос. Праўды пра сямейнае жыццё іншых людзей да канца ніхто не ведае. Шхто праўды не любіць. Макарчэня П.Ф., 1914 г.н., 1983. Заполле Кос. Шхто сабе не вораг. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Mi л. Ніхто сабе ліха не жадае
Дадатковыя словы
абектыўную
16 👁