Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 77 Не смейся, квасок, ты сам з трасок. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Ш съмейся з другого: ты нідалёко адышоў ад яго" (тлум. інф.). Не судзі нікога — не будзеш сам суджаны. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2002. Заполле Кос. Не тады сабак кормяць, як на паляванне ідуць. Бакавец У.М., 1950 г.н., 2008. Івацэвічы. Да ўсяго трэба рыхтавацца загадзя. Кажуць тады, калi выяўляецца непадрыхтаванасць, непрадуманасць у справе. Не такі страшны чорт, як яго малююць. Зайка С.В., 1975 г.н., 1990. Заполле Кос. Не трэба баяцца нечага новага. Не так шкоды, як выгоды. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Чалавек жыве адзін, на прасторы. Усюды палеткі засеяны. Трэба тлънавацъ жырнасъцъ, каб не нарабіла шкоды, патравы. Але затое на свабодзі, а ні ў сяле, у таўкатні" (тлум. інф.). Не тая маці, што нарадзіла, а тая, што выгадавала. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2006. Стайкі Стайк. Не той ліхі, хто крычыць, а той ліхі, хто маўчыць. Касавец В.Р., 1921 г.н., 1996. Азярцо Падст. Трэба баяцца таго, хто спадцішка, моўчкі кусае. Не той прыяцель, хто мёдам мажа, а той, хто прауду кажа. Вайцяшук М.Т., 1916 г.н., 1995. Верашкі Квас. Гэтак кажуць тады, калi даюць ацэнку сапраўднаму сябру. Не толькі на Бога спадзявайся, але i сам старайся. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Не ўдалося бабе забіць лося. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Так кажуць, калі задуманае не ўдалося, не спраўдзілася. а) Хацеў забіць лося, ды не ўдалося. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. "Думаў i натто зарабіць на сьвіньнях да каравах, па пяцёро трымаў, ды ні ўдалосё: грошы памяняліся" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁
 ◀  / 290  ▶