ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Не плач: яшчэ свіная маці не звялася. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Так кажуць таму, хто бядуе, плача аб страце ў гаспадарцы: згінула карова ці што інш. Не плюй у ваду — піць будзеш. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2002. Заполле Кос. "Hi гань, ні гняві людзей: табе зь йімі жыцъ" (тлум. інф.). Не рабі дабра — не мецьмеш зла. Зайка Н.П., 1944 г.н., 1996. Заполле Кос. "Часам зробіш чалавеку дабро, але ні дагодзіш, вось ён на цябе криво й паглядая" (тлум. інф.). Не рабі ліхога — не бойся нікога. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1998. Даргужы Міл. "Людзям дабро трэба рабіць" (тлум. інф.). Не работа страшыць гаспадара, а турбота. Зайка А.Ф., 1937 г.н., 2005. Косава. "Каб зрабіць задуманае, трэба добра парупіцца" (тлум. інф.). Не радзіся красным, а радзіся шчасным. Зайка А.П., 1911 г.н., 1983. Заполле Кос. Прыгожы чалавек не заўсёды шчаслівы. Не радуйся, дзядку, з майго упадку. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2006. Заполле Кос. "Бо сёньня ў мяне, а заутра ў цябе" (тлум. інф.). Не радуйся (не смейся), рабе, бо будзе i табе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Не цешся з чужое бяды, бяда можа спаткаць i цябе. а) Не радуйся чужой бядзе — да цябе прыйдзе. Горбач Р.І., 1961 г.н., 2012. Івацэвічы. б) Не смейся чужой бядзе: цябе не міне. Шчурко С.В., 1977 г.н., 1991. Бялавічы Кос. Не раскусіўшы арэха, зерне не з'ясі. Жук Дз.А., 1919 г.н., 1995. Жамайдзякі Міл. Не паспытаўшы, не набраўшыся вопыту, плену добрага не чакай
Дадатковыя словы
зясі
17 👁