Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 73 Не дай Бог з хама пана. Івановіч Г.К. 1919 г.н., 2001. Халап'я Падет. "Чалавек, які выляс крышку ў людзі, натто высоко сябе нясе, ні потступу да яго, ні прыступу" (тлум. інф.). а) Не дай Бог свінні рогі, а мужыку панства. Пархута Г.І., 1927 г.н., 2008. Жамайдзякі Міл. Не дай — бяда, i дай — бяда. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Не пазычыш — пакрыўдзіш, але й пазычыш, то папаходзіш, пакулъ зышчаш, верняш" (тлум. інф.). Не да парасят, калі свінню смаляць. Дакучыц С.Р., 1929 г.н., 1996. Ятвезь Квас. "Як бяда, німа калі думацъ пра іншых, трэба ратавацца самому" (тлум. інф.). Недасол на стол, перасол на галаве. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Перасолянае ніхто ні будзя есьці, толькі давядзе да сваркі" (тлум. інф.). Не дзьміся, еж тое, што ў місе. Крываль А.І., 1974 г.н., 1989. Заполле Кос. Так кажуць пераборліваму ў ежы чалавеку. Не думаў, не гадаў, куды папаў. Свігла В.А., 1958 г.н., 2007. Косава. "Часам чалавек трапляя ў такую Ытуацыю, ажно дзіву даецца" (тлум. інф.). Не жадай другому, што табе не міла. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос. а) Што сабе не жадаеш, то не зыч другім. Гардзейка А.М., 1915 г.н., 1995. Галік Міл. Залатое правіла маралі. Не жаніўся — тры ганучы, ажаніўся — тры ганучы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Пра няўдалую жонку. "І пасагу за сабой ні мела, ды яшчэ німа паратку ў хаці" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

халапя
14 👁
 ◀  / 290  ▶