Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Не будзь раяны, не будзеш лаяны. Карпенка B.M., 1926 г.н., 1984. Заполле Кос. "Hi давай парад нікому. Бо ні спраўдзіцца moe, што раілася, то наживет бяду, цябе аблаюцъ" (тлум. інф.). Не было дабра зранку, не будзе i да вечара. Жылка B.A., 1952 г.н., 1980. Заполле Кос. Вера ў наканаванасць лесу. "Як ні склалася жыцъцё ў маладосьці, то не паправіць яго да старасьці" (тлум. інф.). Не бяры нічога, не бойся нікога. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Hi будзеш красьці, будзеш спацъ спакойно" (тлум. інф.). Не варта шкурка вырабу. Крыштопік К.І., 1974 г.н., 1989. Заполле Кос. Справа, якую задумаў чалавек, неапраўдана затратная. Не вер каню ў дарозе, а бабе на парозе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. а) Жонцы не вер дома, а каню ў дарозе. Зайка А.С., 1920 г.н., 1988. Бялавічы Кос. "Жонка можа дома ашукацъ, а конь у дарозе зацяцца" (тлум. інф.). Не выбірай дзеўку ў царкву ідучы, а выбірай лён тручы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Выбірай сабе нявесту за работаю" (тлум. інф.). Невялікая дажджынка, а работніку перапынка. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. Не гані Бога ў лес, калі ў хату ўлез. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1988. Заполле Кос. "Добра чалавеку, а ён хоча яшчэ ляпей" (тлум. інф.). Не гані каня, глядзі, каб сам за яго не пабег. Ялоўская М.Д., 1929 г.н., 1995. Яблонка Жытл. Тут перасцярога, папярэджанне таму, хто не клапоціцца пра жывёлу. Не давай каню пугі, а давай аўсу. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 290  ▶