Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 71 У чужых людзях нязвыкла, няўтульна. На чужыне i жук мяса. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. "На чужыне ніколі ні ражжывесъся. Німа лепяй як дома" (тлум. інф.). На чыім возе еду, таму песню спяваю. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алыпаніца Квас. Мусіш дагаджаць таму, ад каго залежыш. Наша Сора то шые, то пора. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. 3 пэўнай іроніяй кажуць пра таго, хто ўвесь у працы, але плену не відаць. Нашто прадаваў, калі шкадаваў. Букшта В.К., 1938 г.н., 2001. Сенькавічы Падст. Не варта шкадаваць таго, што збыў. Не адно ліха, дык другое. Валошчык Г.У., 1938 г.н., 2002. Косава. Так кажуць пра чалавека, якому проста не шанцуе. Не балеў мне па табе трыбух, не баліць i дух. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Гэдык казала съвякроу пра нявестку" (тлум. інф.). Не бачыць сава, якая сама. Зубко Л.М., 1968 г.н., 1983. Бялавічы Кос. Перш чым каго асуджаць, паглядзі на сябе. а) Не гудзі, на сябе паглядзі. Савосціна B.I., 1930 г.н., 2008. Косава. Не бойся звяглівага, а куслівага. Зайка Е.Я., 1903 г.н., 1980. Заполле Кос. "Hi бойся таго, хто крэчма крычыцъ, бойся таго, хто спацьцішка кусая" (тлум. інф.). Не будзь плохі, бо з'ядуць блохі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Плохі — спакойны, рахманы, сарамлівы. Г. зн. часам у жыцці i ад пор трэба даваць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зядуць
14 👁
 ◀  / 290  ▶