ПРЫКАЗКІ 1 ПРЫМАЎКІ На сваім надворку i сабака пэвен. Прыступчык M.B., 1925 г.н., 2003. Падстарынь Падст. Пэвен — пэўны, упэўнены. Сярод сваіх людзей адчуваеш сябе ўпэўнена, вольна. а) На сваім сметніку i певень гаспадар. Гойшык І.І., 1923 г.н., 1996. Размеркі Стайк. У сваіх людзях смела сябе пачуваеш. На сярдзітых воду возяць. Пархута Г.І., 1927 г.н., 2008. Жамайдзякі Міл. Так кажуць таму або пра таго, хто раздражнёны, чый гнеў нічым не апраўданы. На табе, Божа, што мне не гожа. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2003. Скураты Квас. Пра таго, хто пад выглядам дабрадзейства дорыць непатрэбную рэч. На той свет з сабою не забярэш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Пра залішняе назапашванне багацця. На тым свеце ўсе роўныя будзем. Жук А.І., 1934 г.н., 2004. Уласаўцы Жытл. На ўсё ёсць пара. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. У свеце існуе пэўная заканамернасць. а) Усё добра ў пору. Шчурко І.М., 1974 г.н., 1989. Заполле Кос. На хаценне ёсць цярпенне. Голуб І.В., 1931 г.н., 2003. Скураты Квас. Г. зн. не трэба патураць усякім капрызам. Начная зязюля дзённую перакукуе. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Жонка лёстачкамі, ласкавым вуркатаннем пераменіць насуперак свекрыві думкі мужа, настоіць на сваім. На чужое дабро вочы гараць. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., Размеркі Стайк. Так кажуць пра зайздроснага, сквапнага чалавека. На чужой старонцы i сабаку на вы" называюць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас
20 👁