Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 69 Цяжкая праца селяніна. На каго Бог, на таго i людзі. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "I так чалавеку ні танцуя, а тут яшчэ ŭ людзі навярнуліся" (тлум. інф.). На лечаным кані доўга не наездзіш. Харэвін K.K., 1925 г.н., 2009. Грыўда Міл. Старое, карыстанае, зношанае доўга не паслужыць; чалавек без здароўя ўжо не здольны на ўсю сілу рабіць. На ліху едзеш i ліхам паганяеш. Макарэвіч Т.І., 1935 г.н., 2001. Галенчыцы Ягл. Калі не пашанцуе ў жыцці, то цяжка вылезці з бяды, нядолі. На магілу свінні плакаць не прыйдуць. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2006. Стайкі Стайк. Гэтак кажа той, каго папракаюць, што ён не ў пару ўправіўся па гаспадарцы. На назе бот рыпіць, a ў гаршку трасца кіпіць. Пропер A.A., 1950 г.н., 2005. Верашкі Квас. "Сам сябе ўквечвая, упрыгожвая, траціць грошы на ўораньне, а ў засеках пусто99 (тлум. інф.). На наш век дурняў хопіць. Вайцяшук М.Т., 1916 г.н., 1995. Верашкі Кос. Цынічнае выказванне чалавека, які жыве за кошт іншых. Наняўся, як прадаўся. Мяхведзь К.П., 1925 г.н., 1995. Руда Падст. Наняты чалавек бяспраўны, ён выконвае ўсё, што яму скажуць. На першы дзень госць - золата, на другі - серабро, на трэці медзь — дахаты едзь. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Ва ўсім трэба ведаць меру. На свае рукі шукаеш мукі. Здзітавец А.У., 1974 г.н., 1989. Заполле Кос. "Работа заўсёды знойдзяцца, але ні трэба сябе замучвацъ ёю, усю ні пераробіш" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўбраньне
17 👁
 ◀  / 290  ▶