Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Надакучыць летам весніцы адчыняючы, a зімою нос уціраючы. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. "Прышло цяпло - yce ў руху, толькі вешнічкі рыпяцъ, a зімой хаваюцца па хатах" (тлум. інф.). Надарыў Бог Мікіту на валакіту. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. Цяжка простаму чалавеку знайсці праўду. На другі век не станет. Карловіч І.П., 1914 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Хочацца пажыцъ, ды здароўя німа: на другі век ні станяш" (тлум. інф.). Над сіратою i Бог з калітою. Шчурко M.3., 1907 г.н., 1975. Заполле Кос. Каліта — тут: жабрачая торба. "Нават бог беднай сіраце шчасьця ні дае" (тлум. інф.). Наеты з галоднага не спагадае. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Наеўся дабра — напіўся з вядра. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. "Калі смачнаго паясі, то ў смак i вады зь вядра нап'есъся" (тлум. інф.). Наехалі госці на бабіны косці. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Госьці - добра, але колькі клопату гаспадыні, каб йіх добра сустрэцъ, пачаставацъ" (тлум. інф.). На загуменне ад'ехалася, i ўжо роднага слова за грошы ў яе не купіш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. З аг умен не — месца, прастора за вясковымі гумнамі. Так смяюцца з чалавека, які ганьбуе сваей мовай. Назад толькі ракі ходзяць. Гоган І.Я., 1931 г.н., 2004. Заполле Кос. Адступаць ад сказанага, абяцанага нельга. На зямлі не будзеш багаты, будзеш гарбаты. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2011. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адехалася, напесъся
11 👁
 ◀  / 290  ▶