ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 67 Навалачка дзярэцца — на новую бярэцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Не трэба доўга бедаваць, ва ўсякіх варунках трэба захоўваць аптымізм. На век не нагуляется, не выспішся на век. Зайка А.П., 1911 г.н., 1982. Заполле Кос. На воўка памоўка, а мядзведзь спадцішка. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. Вінавацяць ад наго, але сапраўдны віноўнік іншы. Навука хлеба не просіць, а хлеба дае. Шчурко А.А., 1972 г.н., 1987. Заполле Кос. Пра важную ролю ведаў, адукацыі. Навуку за плячыма не насіць. Бурвін К.А., 1937 г.н., 2005. Бялавічы Кос. Навучы дурня Богу маліцца, то ён лоб разаб'е. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Ва ўсякай справе павінна быць пачуццё меры. Нагаварыў цэлае бярэмя i ўсё лесам. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Пра бязладную, бязглуздую гаворку. На гнілое дзерава ўсе козы скачуць. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Да хворага чалавека ўсе балячкі прыстаюць. На гультая — пан Бог ды i я, а рабоча няхай балбоча. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Рабоча — тут: працавіты чалавек. Балбоча — тут: старанна працуе. "Гулыпай лёхко пражыве, а старанны, руплівы чалавек увесь век работай душыцца" (тлум. інф.). На гэтае лета добра i гэта. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. "Трэба дзякавацъ богу за тоя, што дае, нават калі лето было неспрыялънае" (тлум. інф
Дадатковыя словы
разабе
15 👁