ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Мы — у свет, а доля — услед. Кухценя П.М., 1923 г.н., 1996. Сенькавічы Падст. Куды б ні паехаў, ад сябе не ўцячэш: твая доля з табою. Мякка сцеле, ды мулка спаць. Куратнік І.С., 1915 г.н., 1997. Гічыцы Ягл. Пра таго, хто многа абяцае, але нічога не выконвае. Мяці смецце на сваім надворку, на чужым гаспадары падмятуць. Карпенка В.М., 1926 г.н., 1994. Заполле Кос. "Дбай пра спакой I мір у сваей хаці, у чужой разьбяруцца бесъ цябе" (тлум. інф.). На адным месцы i камень мохам абрастае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыыаніца Квас. Трэба пільнавацца роднага кута. Пераязджаючы з месца на месца, траціш нажытае. На Беларусі i пчолы як ryci. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2002. Косава. У роднай старонцы ўсё лепшае, чым на чужыне. На бітай дарозе трава не расце. Рабчэня У.І. 1940 г.н., 1998. Заполле Кос. Поспех чакае чалавека тады, калі ён ідзе сваей, няходжанай дарогай. На благое доўга вучыцца не трэба. Букшта В.К., 1938 г.н., 2001. Сенькавічы Падст. Дрэнны прыклад заразлівы. а) На благое вучыць не трэба — сам навучыцца. Зайка С.М., 1947 г.н., 2002. Косава. На Бога спадзявайся, але ж i сам старайся. Кар'евікоў В.М., 1975 г.н., 1986. Бялавічы Кос. На бяду мала трэба. Голуб М.С., 1951 г.н., 2001. Квасевічы Квас. Бяда прыходзіць раптоўна, нечакана. На бяседзе — усе суседзі, а па бядзе — хто дзе. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Хто твае сапраўдныя сябры, даведаешся, як напаткае няшчасце
Дадатковыя словы
каревікоў
27 👁