ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 65 Міла ці няміла, a купіў, то еж. Собаль П.З., 1927 г.н., 2003. Квасевічы Квас. "Купіў які тавар — ні выкіняш, будзяш насіць, ажаніўся — жыві, вочы бачылі, шчо выбіралі" (тлум. інф.). Млін меле - мука будзе, язык меле — бяда будзе. Белаблоцкі В.Я., 1905 г.н., 1985. Заполле Кос. Непрадуманае слова часта прыводзіць да бяды. Могліц дзявочых няма. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Так кажа жанчына, якая, усё жыццё несучы ў сабе надзею на сямейнае шчасце, так i не выйшла замуж. Але смерць усіх раўняе. Мой бацька, як хачу, так i плачу. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Сваю бяду кожны па-свойму перажывае. Мокраму дождж не страшны. Дылюк Г.В., 1959 г.н., 2012. Івацэвічы. Чалавек, які перажыў вялікую бяду, не баіцца дробязных непрыемнасцяў. Мужык дурны, як варона, а хітры, як чорт. Шашук Ф.С., 1922 г.н., 2001. Руда Падст. Мужык дзе розумам не дойдзе, то хітрасцю возьме. Мужыку жонка, як у небе абалонка. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Аба ло нка — тут: прасвет у хмарным небе. Мужыку жонка, як у вакне абалонка: згніла - паставіў другую. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2006. Скураты Квас. "Даўней шкла ні было, то ў вокны нацягвалі пузыри. Згніе, то мянялі на новы. Гэдык i мужык: памрэ жонка, то хутчэй шукая другое" (тлум. інф.). Мужык у халупе, што скула на дупе. Шчурко Л.І., 1949 г.н., 2009. Заполле Кос. "Даўней мужык мала калі затрымліваўся ў хаці: мужчынская работа найболей на дварэ. У хаці гаспадарыла жанчына. Калі ж ён заставаўся, то лес c павучаньнямі ŭ папрокамі. Сваім буркаценьнем злаваў жонку" (тлум. інф.). 3. А.Зайка
13 👁