ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Малыя дзеці — рукі баляць, вялікія — сэрца баліць. Зайка А.П., 1911 г.н., 1982. Заполле Кос. Малыя дзеці спаць не даюць, вялікія — сам не заснеш. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. a) Малыя дзеці спаць не даюць, вялікія дзеці жыць не даюць. Мікалайчык Л.А., 1930 г.н., 2004. Боркі Падст. Маўчыш, то двух навучыш. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. "Улезяш у сварку, начнет крычацъ, пасварысъся. Вымаўчыш, выбачыш - i ат сябе адвядзеш бяду, i другі сьціхня" (тлум. інф.). а) Хто маўчыць, той двух навучыць. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Хто вымаўчыць, выбачыць, той патушыць спрэчку. Маці наб'е, то ніхто не бачыць, а мачыха наб'е - усе бачаць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Маці парвала пазуху, дзецям хаваючы, а дзеці парвалі пазуху, ад маці хаваючы. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2004. Размеркі Стайк. "Маці стараяцца ўсё лепшая дзецям аддацъ, а дзеці часам забываюцъ пра маці, думаюцъ толькі пра сябе" (тлум. інф.). Мачыха — не маці, не дасць паспаць дзіцяці. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Што тут казацъ? Мачаха — ні родная маці, ні ўсякая пашкадуя" (тлум. інф.). Мая доля пад вярбою. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Пра нешчаслівую долю. "Мая доля як пахілая вярба" (тлум. інф.). Меней гавары, а болын рабі. Сяўчук Л.А., 1905 г.н., 1983. Бялавічы Кос. Меней знаеш — лепей спіш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Чым менш пасвечаны ў чужыя таямніцы, тым спакайней. Менш кусай, то болыы з'ясі. Фядосік М.К., 1928 г.н., 1998. Гошчава Стайк. Так кажуць сквапнаму чалавеку
Дадатковыя словы
зясі, набе
12 👁