ПРЫКАЗКІ 1 ПРЫМАЎКІ 63 Магіла ўсіх прымае. Шчурскі У.Ф., 1911 г.н., 1998. Алынаніца Квас. Перад смерцю ўсе роўныя. Маім салам ды мне губы мажуць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Маім набыткам мяне частуюць, выдаючы ўжэ за свой" (тлум. інф.). Маладога кроў грэе. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2002. Косава. "Малады — рухавы, хуткі, на ём аш скура гарыцъ, яму i ў марос цяпло. А стары мерзъня, яго кроў ні грэя" (тлум. інф.). Маладым весяліцца, а старым маліцца. Верабей М.Ф., 1924 г.н., 1998. Аўсто Стайк. На ўсё свая пара. Малако ў каровы на языку. Зайка А.Ф., 1937 г.н., 2005. Косава. Чым лепей карову накорміш, тым болын яна дасць малака. Мала пражыта, ды многа перажыта. Баркоўская Г.Ф., 1924 г.н., 2005, Альба Квас. Так кажа пра сябе чалавек з няпростым лесам. Мала чые бычкі, абы нашы цяляткі былі. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2003. Скураты Квас. "Гэтак аткажуцъ бацькі, калі йім папракаюцъ, што дачка нагуляла дзіця" (тлум. інф.). Маленькі сабачка да смерці шчаня. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Малы ростам чалавек заўсёды выглядае маладзейшым. Малы жук ды вялікі гук. Бурдзь Н.М., 1975 г.н., 1990. Заполле Кос. Малы начальнік, а гонару, пыхі многа. Малыя дзеткі — малыя бедкі, вялікія дзеткі — вялікія бедкі. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2001. Заполле Кос. "Малыя дзеці — пры бацъках, на вачах. А вырастуцъ, разъедуцца — адны трывогі, перажываньні за йіх" (тлум. інф
12 👁