ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Любіш смачна есці, любі i працаваць. Зайка A.C., 1920 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Людзей не судзі, лепей на сябе паглядзі. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2003. Бялавічы Кос. Не спяшайся асуджаць за хібы іншых, будзь памяркоўны. Людзей слухай, але i свой розум май. Kyic М.Д., 1925 г.н., 2008. Косава. Перасцярога таму, хто жыве чужым розумам. Людзі — божыя сабакі: на Бога не пагаўкаюць, то адзін на аднаго. Самсановіч К.В., 1972 г.н., 2011. Івацэвічы. Людзі злосць выліваюць адзін на аднаго. Людзі на грашах, як воўк на мясе. Зайка Е.Я., 1903 г.н., 1980. Заполле Кос. Людзям языка не завяжаш. Палонскі І.А., 1932 г.н., 2001. Панкі Люб. Людзей не прымусіш маўчаць. Ля гультая - Бог ды я. Собаль К.С., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. Нікому не патрэбен гультай, толькі адзін Бог яшчэ спадзяецца, што ён пераменіцца. Ляжаш не клятая, устанеш не мятая. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2003. Заполле Кос. Так кажуць пра адзінокую жанчыну. Ляжы ляжачку, то з'ясі гарачку, а хто рана ўстае, таму пан Бог дае. Щток А.У., 1905 г.н., 1985. Заполле Кос. Заўсёды быў у пашане руплівы, клапатлівы гаспадар. Ляніваму валу i пуга не памагае. Бакіевіч А.К., 1918 г.н., 2002. Косава. "Як уродзіцца чалавек гулътаём, то й грозъбы яму ні страшныя" (тлум. інф.). Лянуешся рабіць, то есці не пытай. Шчурко І.П., 1923 г.н., 1982. Заполле Кос
Дадатковыя словы
зясі
16 👁