Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 61 Легка сказаць, ды цяжка зрабіць. Вайцяшук M.T., 1916 г.н., 1995. Верашкі Квас. Лёс свой i на кані не аб'едзеш. Зайка Н.П., 1944 г.н., 1996. Заполле Кос. Жыццёвая дарога доўгая; што табе прызначана, тое i будзе. Ліха перамелецца — мука будзе. Здзітавец С.І., 1921 г.н., 1995. Бусяж Міл. Усё ў жыцці прамінае, трэба спадзявацца на лепшае. Ліха ў вадзе не тоне i ў агні не гарыць. Зайка E.Я., 1903 г.н., 1984. Заполле Кос. Калі прычэпіцца ліха, то цяжка яго пазбыцца. Ліхога бортніка i мёд горкі. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Як ліхі чалавек, то чиста рсім нямілы" (тлум. інф.). Ліхое ляціць ды ў вочы глядзіць. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Трэба быць пільным, бо часта ліхі чалавек лёстачкі патпуская, каб убіцца ў ласку" (тлум. інф.). Ліхой скулы не чапай. Саломенік І.І., 1928 г.н., 1995. Падстарынь Падст. Не чапай, асцерагайся ліхога чалавека. Ліхому чалавеку нічым не дагодзіш. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. "Ты яму душу выкладзі, усё роўна кепскі будзяш, ні дагодзіш" (тлум. інф.). Лішняга i свінні не ядуць. Маскалюк М.А., 1961 г.н., 1976. Заполле Кос. "Ва ўсім павінна быць мера" (тлум. інф.). Лішняя капейка ў кішэні не мулле. Касавец В.Р., 1921 г.н., 1995. Азярцо Падст. Любіў воўк кабылу — пакінуў хвост ды грыву. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Так асуджаюць крывадушнага чалавека, які гаворыць адно, а думае, робіць другое
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзеш
16 👁
 ◀  / 290  ▶