ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Лепш блізкі сусед, чым далёкая радня. Мігель M.B., 1962 г.н., 1974. Заполле Кос. "Часам сусед бліжэйшы за самую блізкую радню" (тлум. інф.). Лепш везці воз грабу, як адну бабу. Шчурко У.І., 1961 г.н., 1976. Заполле Кос. Баба — жанчына. "Калі гэтая баба бурклівая, зьвяглівая" (тлум. інф.). Лепш дзеверы чатыры, чым залвіца адна. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Д зев ер — мужаў брат. Залві ца — мужава сяетра. Прыйшла ў сям'ю маладая жанчына, дык незамужняя залвіца стараецца братавую прынізіць, падкрэсліць, што яго выбар няўдалы. Лепш свае старое, чым чужое новае. Аўласевіч С.С., 1921 г.н., 2001. Няхачава Стайк. Лепш карыстацца хоць старым, але сваім. Лепш сем раз згарэці, чым раз заўдавеці. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Бо ўвесь клопат па доглядзе дзяцей кладзецца на плечы ўдаўца. Лепш хлеб з вадою, чым пірог з бядою. Арцяшук А.М., 1961 г.н., 1976. Заполле Кос. Матэрыяльныя нястачы нішто ў параўнанні з душэўным спакоем. Летам кожны кусток начаваць пусціць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Летам нагою, а зімою рукою. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Парупішся летам, зімою як знойдзеш. Легка пазычаць — цяжка аддаваць. Лісок Н.В., 1929 г.н., 2005. Алыпаніца Квас. "Пазычаяш чужоя, аддаеш свае" (тлум. інф.). Легка прыйшло, легка i пайшло. Рабчэня T.I., 1942 г.н., 2003. Заполле Кос. (Дасталося нешчо бясъ цяшкасьці алъбо дарэмна, то ні трэба шкадавацъ, калі набытае згубіцца, змарнуяцца" (тлум. інф
Дадатковыя словы
сямю
14 👁