Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 59 Лай не лай, а мае аддай. Пястрак С.Д., 1907 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Забіраць пазычанае бывае цяжка, часам даходзіць да лаянкі. Ласкавае цяля дзве маткі ссе. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. "Гэдык i чалавек. Вясёлы ды ласкавы — усім мілы" (тлум. інф.). Ласкаю i нежывога падымеш. Валах М.А., 1937 г.н., 2009. Бялавічы Кос. Усе любяць ласкавае слова. Ласы на чужыя каўбасы. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Кажуць пра таго, хто імкнецца пажывіцца за кошт іншых. Лепей даць, чым пытаць. Шчурская А.У., 1942 г.н., 1997. Альшаніца Квас. "Дауней часта хадзілі па вёсцы жабракі, пагарэлъцы, старцы, пыталi міласьціну. Людзі йім спачувалі, баючыся, каб йіх самых ні напаткала такая доля" (тлум. інф.). Лепей за рубель паляжаць, чым за тры нарабіцца. Ціток І.І., 1951 г.н., 1993. Заполле Кос. Прымаўка савецкай пары, калі існавала ўраўнілаўка. Лепей з разумным згубіць, чым з дурным знайсці. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. "Бо з дурным чалавеком цяшко паразумецца, прыйсьці да згоды, то лепяй ні зъвязвацца" (тлум. інф.). Лепей кепска ехаць, чым добра ісці. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Лепей позна, чым ніколі. Зайка Т.В., 1973 г.н., 1987. Заполле Кос. Лепей працу зрабіць пазней, чым не зрабіць зусім. Лепей чакаць, чым выглядаць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Так атказваюцъ дзяўчаты, якія выходзяцъ замуж за хлопца, якому трэба йсьці у вармію" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
21 👁
 ◀  / 290  ▶