ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Куды крумкачу ні лятаць - усюды падлу кляваць. Грудавы P.A., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Калі кепскі чалавек, то кепскі ён усюды" (тлум. інф.). Куды машына, туды i Макрына. Казімірчык T.P., 1949 г.н., 2010. Івацэвічы. "Жыла Макрына. Аўтобусы тады ні хадзілі, то яна прыходзіла да праўленьня калгаса i ехала, куды йшла машына: у Косава — значыцъ, у Косава, у Ружаны — значыцъ, у Ружаны. Гэдык цяпер кажуцъ на жанчыну, якая бадзяяцца бяс справы, добрую гулътайку" (тлум. інф.). Куды ні кінь - усюды клін. Паляшчук В.Д., 1931 г.н., 2001. Юкевічы Стайк. Пра цяжкае, бязвыхаднае становішча. I стараецца чалавек, рупіцца, але жыццёвыя абставіны супраць яго. Купіў бы, ды купіла няма. Стась І.В., 1912 г.н., 1998. Заполле Кос. Без грошай нічога не купіш. Купіў бы сяло, ды грошай гало. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Трэба сувымяраць свае жаданні з фінансавымі магчымасцямі. Купіў, не купіў, абы барыш выпіў. Зайка А.Ф., 1937 г.н., 2013. Косава. Так хутчэй скажа блазан, рагатун. Купіш не купіш, а патаргавацца трэба. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. "А чаго тады хадзіць па кірмашы, калі ні таргавацца?" (тлум. інф.). Курыца спявае на сваю галаву. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Так кажуць пра таго, хто весяліцца без супыну, у нястрымнай весялосці перабірае меру. Ладзь воз зімою, а сані летам. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Ладзі ць — рамантаваць. Воз — калёсы. У добрага гаспадара гаспадарчы рыштунак павінны быць заўсёды падрыхтаваны да ўжытку
25 👁