Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 57 Кось-кось — ды ў аглоблі. Зайка А.П., 1911 г.н., 1982. Заполле Кос. Кажуць так пра таго, хто спачатку абяцае залатыя горы, а пасля падманам дамагаецца карыслівых мэтаў. а) Кось-кось да аброку, а пасля па боку. Зайка К.В., 1972 г.н., 1987. Заполле Кос. б) Кось-кось, пакуль не запрог, а запрог, то пугаю. Голуб І.В., 1931 г.н., 2001. Скураты Квас. Крадзеным не разжывешся. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Усякі крадзеж не на карысць. а) Крадзеным сыты не будзеш. Шчурскі У.Ф., 1911 г.н., 1998. Алынаніца Квас. б) На крадзеным не разбагацееш. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Краса да вянца, а розум да канца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Краса мінецца, а розум — не" (тлум. інф.). Крумкач крумкачу вока не выкале. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Злодзеі, мах л яры моцна трымаюцца хаўрусу, іх яднае грэх. Круці не круці, а грошы плаці. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос. "Зрабіў табе чалавек работу - заплаці яму па праўдзі" (тлум. інф.). Круці не круці, а трэба памярці. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Так жыццё ўладкавана. Крывога дзерава не выправіш. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Дзерава — дрэва. Натуру чалавека цяжка змяніць. Куды іголка, туды i нітка. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Галоўны ў сям'і — мужчина, гаспадар. Жонцы трэба трымацца гаспадара, слухацца" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
26 👁
 ◀  / 290  ▶