Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Кожны кулік сваё балота хваліць. Дайлід B.B., 1984 г.н., 2010. Івацэвічы. Кожны хваліць сваё, да чаго прывык, з чым зрадніўся. Кожны на свой капыл цягне. Ёвік У.П., 1924 г.н., 1996. Кушняры Падст. "Кажны стараяцца схіліць, каб рабілі так, як ён хоча, як ён думая" (тлум. інф.). Кожны па сабе мерае. Шчытляк C.B., 1975 г.н., 2011. Заполле Кос. Кожны мерае ўчынкі іншых людзей па сабе, на сваё разумение. Кожны цыган сваю кабылу хваліць. Турчына Н.К., 1922 г.н., 1995. Грыўда Міл. Кожны хваліць тое, што дарагое яму, блізкае, роднае. Колькі не таіся, вош на лоб выпаўзе. Хацімка К.П., 1891 г.н., 1974. Гошчава Стайк. Таемнае ўсё роўна стане яўным. Конская (каровячая) маці не звялася. Шчурко Ф.А., 1926 г.н., 2003. Заполле Кос. Так супакойваюць чалавека, які панёс страту ў гаспадарцы. Конь на чатырох нагах, ды i то спатыкаецца. Шашук Ф.С., 1922 г.н., 1995. Руда Падст. Так кажуць, калі просядь дараваць благі ўчынак. Конь не бяжыць — хвост падвяжы, жонка не любіць — гроты пакажы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Корміш мукою, то йдзе рукою. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. "Пастараясъся, патурбуясься, то i ў гаспадарцы ўсё ўдаецца: i водзіцца, i плодзіцца" (тлум. інф.). Коса, крыва, абы жыва. Зубко Л.У., 1935 г.н., 1998. Бялавічы Кос. "Усякая бывав ў люцкім жыцьці, i добрае, i благое, трэба дзякавацъ богу за тоя, што жывеш" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
23 👁
 ◀  / 290  ▶