Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 55 Так кажуць, калі вялікі род. Тут пахвальба i гонар за свой род, за родавае гняздо. Кінеш перад сабою — знойдзеш за сабою. Лушчык B.I., 1930 г.н., 1994. Алыпаніца Квас. Зробіш чалавеку дабро, ён табе тым жа аддзячыць. а) Кінеш спераду — знойдзеш ззаду. Піскун А.Б., 1967 г.н., 2008. Жамайдзякі Міл. Кінуўся ў бойку — чуба не шкадуй. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2001. Заполле Кос. Узяўся за справу, то сілы не беражы. "Кінь стрэльбу й вуду, — сказаў хлеб, — з табою буду". Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Азартныя паляванне i рыбныя ловы забіраюць увесь час. Кладзі гной густа, то не будзе поле пуста. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "Добра ўгноіш зямлю, то зъбярэш добры ўраджай" (тлум. інф.). Кожнаму дразду жаль па свайму гнязду. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Кожнаму чалавеку мілыя тыя мясціны, дзе нарадзіўся i вырас. Кожнаму свая балячка баліць. Шчурко М.А., 1936 г.н., 1998. Заполле Кос. У кожнага свая бяда, кожнаму свае найперш баліць. Кожная галава свой розум мае. Рабчэня Т.В., 1972 г.н., 2009. Квасевічы Квас. Пра неаднолькавасць, рознасць людзей. Кожная птушка па-свойму гняздо ўе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. "Кажны чалавек ладзіць свае жыцъцё так, як лічьіць патрэбным" (тлум. інф.). Кожны гад цяплу рад. Зайка Н.П., 1944 г.н., 1996. Заполле Кос. Кожная жывая істота радуецца цяплу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
25 👁
 ◀  / 290  ▶