Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Каму баліць, той крычыць. Сяўчук Л.А., 1905 г.н., 1983. Бялавічы Кос. Кожны гаворыць пра свае балячкі. Каму горача, то адсунецца. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос. "Каму гаворка ні падабаяцца, вольны пайсьці, пакінуць кампанію" (тлум. інф.). Каму добра зранку, то добра i да вечара. Ялоўская А.І., 1926 г.н., 1997. Зыбайлы Жытл. Вера ў перадвызначанасць чалавечых лёсаў, іх рознасць, неаднолькавасць. Каму няўдача, а каму ўдача. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Згубіла кашалъка з грашьша, то мне няўдача, а некому удача" (тлум. інф.). Каму смех, каму бяда. Ганчарэня Л.А., 1947 г.н., 1983. Заполле Кос. "Тое самае іначай ацэнъваяцца: на богатым падзярэцца адзежа ці вобуй — съмех, дробязъ, на бедным - бяда, патрата" (тлум. інф.). Кармі мукою — пойдзе рукою. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Шанцуе ў гаспадарцы тым, хто добра даглядае жывёлу. Квасок з трасок. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Квас — страва. Так кажуць пра страву, прыгатаваную з таго, што траплялася пад руку. Тут чуецца хвала ўмельству i вынаходлівасці гаспадыні. Кідай, Божа, сваё, бо наша само падае. Голуб І.В., 1931 г.н., 2003. Скураты Квас. Г. зн. у нас не ладзіцца, нам не шанцуе, не шчасціць. Кіем таго, хто не пільнуе свайго. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Асуджэнне нядбайнасці, марнатраўства ў вядзенні гаспадаркі. Кінеш каменем, то ўсё ў свайго. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
20 👁
 ◀  / 290  ▶