Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 53 Калі мінула дваццаць пяць, дома сядзь. Макарэвіч Т.І., 1935 г.н., 2001. Галенчыцы Ягл. Пра дзяўчыну, якая доўга не выходзіць замуж. Калі свае б'юцца, чужы не лезь. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. а) Дзе свае сабакі кусаюцца, хай чужыя не мяшаюцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Нельга лезці ў чужую сям'ю, радню, калі там нелады. б) Свае сабакі кусаюцца, а чужыя хай не мяшаюцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алыпаніца Квас. "Свае паб'юцца й памірацца, а ты ўлезяш, ворагом станяш" (тлум. інф.). Калі ўзяўся за гуж, то не кажы, што нядуж. Воўна І.Л., 1934 г.н., 1980. Заполле Кос. "Калі ўзяўся за справу, то атступу німа" (тлум. інф.). Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе. Макарчэня М.М., 1934 г.н., 1995. Заполле Кос. Г. зн. галодны не будзеш. Калі хочаш пасварыцца, то пазыч грошай. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос. "Пазычаная часта вяртаюцъ з лаянкай" (тлум. інф.). Каля вады хадзіў, а ног не замачыў. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. Так кажуць пра сумленнага чалавека, якога не спакусіла магчымасць пажывіцца чужым. Каля вады, ходзячы, намочышся, а каля дабра — пажывішся. Шарубейка І.М., 1934 г.н., 2003. Воля Жытл. Так кажа той, хто не супраць пакарыстацца дармовым, украдзеным. а) Каля дабра ходзіш, каля дабра пажывішся. Хацімка К.П., 1891 г.н., 1974. Гошчава Стайк. Каля дзіцяці адна ноч маці, а другая — мачыха. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 1999. Размеркі Стайк. "У адну ноч дзіця сьпіць, i ты засьнеш, у другую дзіця ні сьпіць, i ты воком ні зъвядзеш" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца, пабюцца, сямю
24 👁
 ◀  / 290  ▶