Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Karo Бог любіць, таго i карае. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос. "Каго любіць бох, таму пасылая выпрабаваньні, ці цъвёрдай ён веры" (тлум. інф.). Кажух — не вата, капуста — не гарбата. Зайка А.С., 1920 г.н., 1995. Бялавічы Кос. Пра шкалу вартасцяў у гаспадарцы, у штодзённым жыцці. Каласы поўныя вісяць, пустыя стаяць. Гоган Г.С., 1929 г.н., 2001. Заполле Кос. "Як пусты чалавек, то хоча, каб яго бачылі, ведали люцкі чалавек сьціплы" (тлум. інф.). Людскі — добры, спагадлівы. Калека калеку не любіць. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. "Нямоглы нямогламу ні паможа, як i бедны бедному" (тлум. інф.). Калёсы любяць змазку, а жонка любіць ласку. Міхнюк А.В., 1965 г.н., 2006. Гошчава Стайк. Калі бацькі дзяцей кормяць — дзеці скачуць, калі дзеці бацькоў кормяць — бацькі плачуць. Гоган А.Д., 1922 г.н., 2002. Заполле Кос. Няпроста складваюцца дачыненні паміж бацькамі i дзецьмі. Калі Бог схоча пакараць, то розум адыме. Зайка C.M., 1947 г.н., 2009. Косава. "Бох пакарае ганарліўца, адымя ў яго розум, пакажа яго дурноту праз ганебны ўчьтак" (тлум. інф.). Калі Богу ўгодны, то не будзеш галодны. Папко Т.Ф., 1906 г.н., 1995. Мілейкі Міл. Гэтак кажуць, дакараючы таго, хто залішне дбае пра дастатак. Калі ем, то глух i нем. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1991. Альшаніца Квас. "Так папярэджваюць тых, хто шумна паводзіць сябе за сталом" (тлум. інф.). Калі i святыя дарунщь, то Бог не даруе. Стась В.У., 1955 г.н., 2001. Заполле Кос. "Цяшкі грэх ніколі ні даруяцца" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
27 👁
 ◀  / 290  ▶