ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 51 Чалавек не ўладны над лёсам, не ўсё можа прадбачыць. Каб з ім дагаварыцца, трэба пуд гароху з'есці. Бабей Р.Д., 1911 г.н., 1995. Ёдчыкі Квас. Пра незгаворлівага, упартага чалавека. а) Каб з ім згаварыцца, трэба бочку бобу з'есці. Верабей В.І., 1930 г.н., 1995. Аўсто Стайк. Каб людзі не паміралі, то зямля правалілася б. Касавец В.Р., 1921 г.н., 1995. Азярцо Падст. "Так дарней казалі старыя людзі, але й зара так кажуцъ" (тлум. інф.). Каб майму дзіцяці той розум, што ў мужыка ззаду. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "Так казар жыд. Г это значыцъ, мужик скажа, а пасьля агледзіцца, шчо ні трэба было так гаварыцъ" (тлум. інф.). Каб не кішка, то ў золаце хадзіў бы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1998. Алынаніца Квас. "Каб людзі ні трацілі гроши на ежу, то багатия былі п" (тлум. інф.). Каб не клін i не мох, то цясляр бы здох. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1998. Альшаніца Квас. Так пасмейваюцца з цесляра, які з дапамогай кліна i моху хавае свае хібы ў працы. Каб не піў ды не еў, то за тарою стаў бы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. "То тады разбагацер бы, схаварся б ад беднасьці, як за гарою" (тлум. інф.). Каб свінні рогі, то ўвесь свет перавярнула б. Бакавец Г.І., 1961 г.н., 1999. Івацэвічы. "Калі дурному чалавеку дацъ волю, то ён наробіць бяды" (тлум. інф.). Като Бог звёў, то людзі не разлучаць. Собаль К.С., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. «Памятаю, мама рсё так казала: «Калі бох каго зъвёу, то людзі не разлучаць, як ні старацімуцца"» (тлум. інф
Дадатковыя словы
зесці
31 👁