ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ І мая душа не з клочча. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Клочча — пачаскі, пачассе. "Iя чалавек, i я гонар маю" (тлум. інф.). І не дай, i не лай. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. "Калі й дасъцъ, то абгаворыцъ, зьняславіць — то й ні дай, i ні лай" (тлум. інф.). І пакажуць, i памажуць, а паесці не дадуць. Шчурко М.А., 1936 г.н., 1995. Заполле Кос. "Падвядуцца чым смачным, а паспрабавацъ ні дадуць" (тлум. інф.). І пальцы на руцэ няроўныя. Зайка А.П., 1911 г.н., 1982. Заполле Кос. "Лес ніроўны, i людзі ніроўныя, неаднолъкавыя" (тлум. інф.). І сам не гам, i другому не дам. Шэлест Г.І., 1964 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Пра скупога, сквапнага чалавека. І сцены вушы маюць. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Папярэджанне быць асцярожным, бо незычліўцы могуць падслухаць размову. І так бывае: хто працуе, той не мае. Шастала Ю.І., 1938 г.н., 2004. Косава. І ў Парыжы з аўса не зробіш рыжы. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Рыжа (дыял.) — рыс. Усё на свеце мае сваю вартасць, горшае не пераробіш на лепшае. І чорт таго хоча, што жанчына хоча. Зайка Н.П., 1944 г.н., 1993. Заполле Кос. Кажуць пра грэшныя намеры жанчыны. І я — не я, i хата не мая. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2003. Косава. Кажуць пра таго, хто адмаўляецца ад раней сказанага. Каб ведаў, дзе ўпадзеш, то саломы падаслаў бы. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос
29 👁