Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Не заглядай на чужую жонку, бо вочы пакосіш. Высоцкая Н.А., 1914 г.н., 1995. Юкевічы Стайк. Не зайздросці чужому, свае май. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. "Дрэнная звычка — зайздрасьць, старайся лепяй сам здабыць, каб i ў цябе было" (тлум. інф.). Не запрог, не нукай. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2000. Заполле Кос. Шхто не мае ўлады над чалавекам, ён вольны, i не трэба папіхаць ім. Не за сваю справу не бярыся. Зайка Н.П., 1944 г.н., 1996. Заполле Кос. Не заўсягды, як на Дзяды. Паляшчук В.Д., 1931 г.н., 2001. Юкевічы Стайк. На Дзяды, калі памінаюць продкаў, стол асабліва багаты. Не злавіў за руку, не кажы, што злодзей. Серы В.У., 1974 г.н., 1989. Заполле Кос. Асцерагайся вінаваціць чалавека, калі няма пераканаўчых доказаў. Не знаеш роду — не жаніся. Макарчэня Н.У., 1977 г.н., 1992. Бялавічы Кос. "Даўней пільна глядзелі, якого роду жаніх альбо нявеста" (тлум. інф.). Не з нас пачалося, не намі i скончыцца. Ляховіч П.У., 1934 г.н., 1995. Гладышы Міл. Жыццёвыя праявы бясконцыя, як само жыццё. Не з усякае хмары дождж. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Казаць, абяцаць можна, але верыць сказанаму, абяцанаму не заўсёды трэба. Не зыч ліха другому, каб не давялося самому. Рамашка У.І., 1931 г.н., 1995. Галынка Міл. Гавораць так, калі хтосьці жадае бяды іншаму чалавеку. а) Не капай другому яму, сам у яе ўвалішся. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1984. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 290  ▶