Старонка 73
◀ / 290 ▶
Не будзь раяны, не будзеш лаяны. Карпенка В.М., 1926 г.н., 1984. Заполле Кос. "Ні давай парад нікому. Бо ні спраўдзіцца тое, што раілася, то нажывеш бяду, цябе аблаюць" (тлум. інф.). Не было дабра зранку, не будзе і да вечара. Жылка В.А., 1952 г.н., 1980. Заполле Кос. Вера ў наканаванасць лёсу. "Як ні склалася жыцьцё ў маладосьці, то не паправіць яго да старасьці" (тлум. інф.). Не бяры нічога, не бойся нікога. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Ні будзеш красьці, будзеш спаць спакойно" (тлум. інф.). Не варта шкурка вырабу. Крыштопік К.І., 1974 г.н., 1989. Заполле Кос. Справа, якую задумаў чалавек, неапраўдана затратная. Не вер каню ў дарозе, а бабе на парозе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. а) Жонцы не вер дома, а каню ў дарозе. Зайка А.С., 1920 г.н., 1988. Бялавічы Кос. "Жонка можа дома ашукаць, а конь у дарозе зацяцца" (тлум. інф.). Не выбірай дзеўку ў царкву ідучы, а выбірай лён тручы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Выбірай сабе нявесту за работаю" (тлум. інф.). Невялікая дажджынка, а работніку перапынка. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Не гані Бога ў лес, калі ў хату ўлез. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1988. Заполле Кос. "Добра чалавеку, а ён хоча яшчэ ляпей" (тлум. інф.). Не гані каня, глядзі, каб сам за яго не пабег. Ялоўская М.Д., 1929 г.н., 1995. Яблонка Жытл. Тут перасцярога, папярэджанне таму, хто не клапоціцца пра жывёлу. Не давай каню пугі, а давай аўсу. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 290 ▶