У чужых людзях нязвыкла, няўтульна. На чужыне і жук мяса. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. "На чужыне ніколі ні ражжывесься. Німа лепяй як дома" (тлум. інф.). На чыім возе еду, таму песню спяваю. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Мусіш дагаджаць таму, ад каго залежыш. Наша Сора то шые, то пора. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. З пэўнай іроніяй кажуць пра таго, хто ўвесь у працы, але плёну не відаць. Нашто прадаваў, калі шкадаваў. Букшта В.К., 1938 г.н., 2001. Сенькавічы Падст. Не варта шкадаваць таго, што збыў. Не адно ліха, дык другое. Валошчык Г.У., 1938 г.н., 2002. Косава. Так кажуць пра чалавека, якому проста не шанцуе. Не балеў мне па табе трыбух, не баліць і дух. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Гэдык казала сьвякроў пра нявестку" (тлум. інф.). Не бачыць сава, якая сама. Зубко Л.М., 1968 г.н., 1983. Бялавічы Кос. Перш чым каго асуджаць, паглядзі на сябе. а) Не гудзі, на сябе паглядзі. Савосціна В.І., 1930 г.н., 2008. Косава. Не бойся звяглівага, а куслівага. Зайка Е.Я., 1903 г.н., 1980. Заполле Кос. "Ні бойся таго, хто крэчма крычыць, бойся таго, хто спацьцішка кусая" (тлум. інф.). Не будзь плохі, бо з'ядуць блохі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Плохі — спакойны, рахманы, сарамлівы. Г. зн. часам у жыцці і адпор трэба даваць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁