Старонка 74
◀ / 290 ▶
Не дай Бог з хама пана. Івановіч Г.К. 1919 г.н., 2001. Халап'я Падст. "Чалавек, які выляс крышку ў людзі, натто высоко сябе няse, ні потступу да яго, ні прыступу" (тлум. інф.). а) Не дай Бог свінні рогі, а мужыку панства. Пархута Г.І., 1927 г.н., 2008. Жамайдзякі Міл. Не дай — бяда, і дай — бяда. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Не пазычыш — пакрыўдзіш, але й пазычыш, то папаходзіш, пакуль зышчаш, верняш" (тлум. інф.). Не да парасят, калі свінню смаляць. Дакучыц С.Р., 1929 г.н., 1996. Ятвезь Квас. "Як бяда, німа калі думаць пра іншых, трэба ратавацца самому" (тлум. інф.). Недасол на стол, перасол на галаве. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Перасолянае ніхто ні будзя есьці, толькі давядзе да сваркі" (тлум. інф.). Не дзьміся, еж тое, што ў місе. Крываль А.І., 1974 г.н., 1989. Заполле Кос. Так кажуць пераборліваму ў ежы чалавеку. Не думаў, не гадаў, куды папаў. Свігла В.А., 1958 г.н., 2007. Косава. "Часам чалавек трапляя ў такую сітуацыю, ажно дзіву даецца" (тлум. інф.). Не жадай другому, што табе не міла. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос. а) Што сабе не жадаеш, то не зыч другім. Гардзейка А.М., 1915 г.н., 1995. Галік Міл. Залатое правіла маралі. Не жаніўся — тры ганучы, ажаніўся — тры ганучы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Пра няўдалую жонку. "І пасагу за сабой ні мела, ды яшчэ німа паратку ў хаці" (тлум. інф.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 290 ▶