Надакучыць летам весніцы адчыняючы, а зімою нос уціраючы. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. "Прышло цяпло — усе ў руху, толькі вешнічкі рыпяць, а зімой хаваюцца па хатах" (тлум. інф.). Надарыў Бог Мікіту на валакіту. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Цяжка простаму чалавеку знайсці праўду. На другі век не станеш. Карловіч І.П., 1914 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Хочацца пажыць, ды здароўя німа: на другі век ні станяш" (тлум. інф.). Над сіратою і Бог з калітою. Шчурко М.З., 1907 г.н., 1975. Заполле Кос. Каліта — тут: жабрачая торба. "Нават бог беднай сіраце шчасьця ні дае" (тлум. інф.). Наеты з галоднага не спагадае. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Наеўся дабра — напіўся з вядра. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. "Калі смачнаго паясі, то ў смак і вады зь вядра нап'есься" (тлум. інф.). Наехалі госці на бабіны косці. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Госьці — добра, але колькі клопату гаспадыні, каб йіх добра сустрэць, пачаставаць" (тлум. інф.). На загуменне ад'ехалася, і ўжо роднага слова за грошы ў яе не купіш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Загуменне — месца, прастора за вясковымі гумнамі. Так смяюцца з чалавека, які ганьбуе сваёй мовай. Назад толькі ракі ходзяць. Гоган І.Я., 1931 г.н., 2004. Заполле Кос. Адступаць ад сказанага, абяцанага нельга. На зямлі не будзеш багаты, будзеш гарбаты. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2011. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁