Чалавек не ўладны над лёсам, не ўсё можа прадбачыць. Каб з ім дагаварыцца, трэба пуд гароху з'есці. Бабей Р.Д., 1911 г.н., 1995. Ёдчыкі Квас. Пра незгаворлівага, упартага чалавека. а) Каб з ім згаварыцца, трэба бочку бобу з'есці. Верабей В.І., 1930 г.н., 1995. Аўсто Стайк. Каб людзі не паміралі, то зямля правалілася б. Касавец В.Р., 1921 г.н., 1995. Азярцо Падст. "Так дайней казалі старыя людзі, але й зара так кажуць" (тлум. інф.). Каб майму дзіцяці той розум, што ў мужыка ззаду. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "Так казаў жыд. Гэто значыць, мужык скажа, а пасьля агледзіцца, шчо ні трэба было так гаварыць" (тлум. інф.). Каб не кішка, то ў золаце хадзіў бы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1998. Альшаніца Квас. "Каб людзі ні трацілі грошы на ежу, то багатыя былі п" (тлум. інф.). Каб не клін і не мох, то цясляр бы здох. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1998. Альшаніца Квас. Так пасмейваюцца з цесляра, які з дапамогай кліна і моху хавае свае хібы ў працы. Каб не піў ды не еў, то за гарою стаў бы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. "То тады разбагацеў бы, схаваўся б ад беднасьці, як за гарою" (тлум. інф.). Каб свінні рогі, то ўвесь свет перавярнула б. Бакавец Г.І., 1961 г.н., 1999. Івацэвічы. "Калі дурному чалавеку даць волю, то ён наробіць бяды" (тлум. інф.). Каго Бог звёў, то людзі не разлучаць. Собаль К.С., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. «Памятаю, мама ўсё так казала: «Калі бох каго зьвёў, то людзі не разлучаць, як ні старацімуцца»» (тлум. інф.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
119 👁