І мая душа не з клоччa. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Клочча — пачаскі, пачассе. "І я чалавек, і я гонар маю" (тлум. інф.). І не дай, і не лай. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. "Калі й дасьць, то абгаворыць, зьняславіць — то й ні дай, і ні лай" (тлум. інф.). І пакажуць, і памажуць, а паесці не дадуць. Шчурко М.А., 1936 г.н., 1995. Заполле Кос. "Падвядуцца чым смачным, а паспрабаваць ні дадуць" (тлум. інф.). І пальцы на руцэ няроўныя. Зайка А.П., 1911 г.н., 1982. Заполле Кос. "Лес ніроўны, і людзі ніроўныя, неаднолькавыя" (тлум. інф.). І сам не гам, і другому не дам. Шэлест Г.І., 1964 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Пра скупога, сквапнага чалавека. І сцены вушы маюць. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Папярэджанне быць асцярожным, бо незычліўцы могуць падслухаць размову. І так бывае: хто працуе, той не мае. Шастала Ю.І., 1938 г.н., 2004. Косава. І ў Парыжы з аўса не зробіш рыжы. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Рыжа (дыял.) — рыс. Усё на свеце мае сваю вартасць, горшае не пераробіш на лепшае. І чорт таго хоча, што жанчына хоча. Зайка Н.П., 1944 г.н., 1993. Заполле Кос. Кажуць пра грэшныя намеры жанчыны. І я — не я, і хата не мая. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2003. Косава. Кажуць пра таго, хто адмаўляецца ад раней сказанага. Каб ведаў, дзе ўпадзеш, то саломы падаслаў бы. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
112 👁