ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ · 49 "Мало хто на сьвеці ражжыўся ні крадучы. Як толькі багаты, то знай: палавіна ўкрадзяно" (тлум. інф.). З старым жыць – ваўком выць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Даўней з-за багацьця, з-за зямлі ішлі за старых замуш. Цяпер гэтаго німа, а прыкаска засталася" (тлум. інф.). З таго свету яшчэ ніхто не вярнуўся. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., Заполле Кос. З яго людзей не будзе. Мяхведзь К.П., 1925 г.н., 1995. Руда Падст. "Пра чалавека, ад якого нічого добраго ні дачакаясься" (тлум. інф.). Зямля святая ўсіх нас зраўняе. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. У смерці ўсе роўныя. Зямля ўсіх прымае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. "Зямля ўсіх прымая: і добрых, і кепскіх" (тлум. інф.). Зяць любіць узяць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Зяць любіць, каб цесць з цешчай дапамагалі, адорвалі падарункамі. Зяць на дачцэ як золата ў руцэ, а сын на нявестцы як гаўно на трэсцы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. "Дачка мілейша за нявестку, нявестка – чужоя дзіця, чужая костка" (тлум. інф.). І жалеза іржа есць. Аўрусевіч С.С., 1921 г.н., 2001. Няхачава Стайк. Няма нічога вечнага на свеце. І козы наетыя, і сена цэлае. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Так кажуць, калі ўсім дагодзяць. Ілбом сцяны не праб'еш. Ялоўская А.І., 1926 г.н., 1995. Зыбайлы Жытл. Часам трэба скарыцца паганай сіле, каб захаваць сваё здароўе.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
119 👁