ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Зладзейскія вочы ўсё бачаць. Мінчук М.Дз., 1930 г.н., 1997. Галенчыцы Ягл. "Злодзей адно й цікуя, кап што ўкрасьці" (тлум. інф.). Злодзей пакіне вуглы, а агонь нічога. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Злосці поўныя косці. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2002. Размеркі Стайк. Так кажуць пра злоснага чалавека. З напасці можна прапасці. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Узьвядуць паклёп на нявіннаго чалавека, гатовы ў магілу загнаць" (тлум. інф.). Знойдзеш — радуйся, згубіш — не плач. Міскевіч М.М., 1913 г.н., 1995. Харошча Міл. "Усё ў жыцьці бывая: і знойдзяш, і згубіш" (тлум. інф.). З песні слова не выкінеш. Шыманчык У.У., 1967 г.н., 1982. Бялавічы Кос. Сумленне вымагае сказаць усю праўду, нават непрыемную. З песні хоць трэсні, а есці дай. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Гулі, песьні ні накормяць, трэба памятаць пра работу" (тлум. інф.). З пустога калодзежа не нап'ешся. Бялевіч Г.І., 1950 г.н., 2009. Даргужы Міл. У дурня нічому не навучышся. З разумным пагаворыш, то розуму набярэшся, а з дурным, то апошні страціш. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Альшаніца Квас. З сваім біся, сварыся і за адзін стол садзіся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. У вялікай сям'і, радні часам узнікаюць спрэчкі, непаразуменні. Але іх трэба вырашаць мірна, спакойна. З свайго мазаля багаты не будзеш. Апуневіч У.С., 1923 г.н., 1996. Бялавічы Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
166 👁