"Здаровы с хвораго ні спагадая, лічыць, шчо той прытвараяцца" (тлум. інф.). а) Здаровы хворага не разумее. Шчурко М.А., 1936 г.н., 1999. Заполле Кос. Здароўя за грошы не купіш. Зайка А.П., 1911 г.н., 1982. Заполле Кос. З добрага куста смачная капуста. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "З добраго, паважанаго роду — добрая дзейка, добры кавалер" (тлум. інф.). З дужым не біся, з багатым не судзіся. Бахур Г.В., 1923 г.н., 2003. Яглевічы Ягл. "Бо заўсёды йіх верх будзя" (тлум. інф.). Зерне да зярняці збіраецца мерка. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра беражлівасць, ашчаднасць. З зямлі прыйшло, у зямлю пайшло. Рабчэня Т.І., 1942 г.н., 1997. Заполле Кос. "Усё зямля нараджая, усё зямля забірая" (тлум. інф.). З зяцем сварыся — і за клямку дзяржыся, з сынам сварыся — і на печ церабіся. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2009. Заполле Кос. "Зяць — чужы чалавек, і выгнаць можа, а сын пазлуецца ды забудзяцца" (тлум. інф.). З ім і сем сабак не збрэшуцца. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Пра балбатуна, перасмешніка. З кім жыць — таго не гнявіць. Бурвін К.А., 1937 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Трэба дагаджаць блізкім людзям. З кута ў кут — і вечар тут. Шчурко М.А., 1936 г.н., 2001. Заполле Кос. "Зімні дзень кароткі. Ні згледзіш — ужэ вечар" (тлум. інф.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
121 👁