ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ За што купіў, за тое прадаю. Голуб І.В., 1931 г.н., 2003. Скураты Квас. "Што пачуў, тоя ŭ кажу" (тлум. інф.). 3 багны выжанеш чорта, то ён у лес уцячэ. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. "Як пайдуцъ нелады ў хаці, то ад йіх цяшко атрэсьціся" (тлум. інф.). 3 бацькам i маці — Бог у хаце, хто іх зневажае, той шчасце губляе. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2001. Заполле Кос. "Шма болъшаго шчасъця на сьвеці, калі жывыя бацькі. Хто йіх крыўдзіць, німа таму дараванъня" (тлум. інф.). Збірай ззамаладу, то на старасць як знойдзеш. Сяўчук Л.А., 1905 г.н., 1983. Бялавічы Кос. "Старайся маладым дом пабудавацъ, cam пасадзіць, сям'ю завесьці, сяброў прыдбацъ, да поту працаваць, то старасъцъ будзя спокойная" (тлум. інф.). 3 Богам не патаргуешся. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос. 3 братам сварыся, а з суседам мірыся. Валах В.М., 1969 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Па-сусецку трэба жыцъ у згодзі й міры, памагацъ адзін аднаму" (тлум. інф.). 3 вечара дзеўка, а ранкам дзіця. Зайка А.І., 1953 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Так кажуць пра дзяўчыну-падлетка. 3 вялікага грому ды малы дождж. Шашук Ф.С., 1922 г.н., 2001. Руда Падст. "Некалі камуністы казалі, шчо пабудуюцъ рай на зямле - камунізм. Шуму, гвалту нарабілі. Але зъ вялікаго грому ды малы дошч" (тлум. інф.). 3 гурту выбераш курту. Валах М.А., 1937 г.н., 1994. Бялавічы Кос. Хто перабірае, той добрай жонкі не мае. Здаровы з хворага не спагадае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас
Дадатковыя словы
сямю
34 👁