ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 45 Замок — ад добрага чалавека. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1995. Даргужы Міл. Ліхому чалавеку, злодзею замок не перашкода. Запас бяды не чыніць. Кулецкі М.А., 1952 г.н., 2001. Дубітава Міл. Назапашанае нікому не пашкодзіць. а) Запас есці не просіць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. б) Запас месца не пралежыць. Здзітавец М.М., 1885 г.н., 1966. Заполле Кос. За перабірачку дастанеш у срачку. Собаль К.С., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. Кажуць на дзяцей, пераборлівых у ежы. Зараза заразу знойдзе адразу. Гоган А.Д., 1922 г.н., 2003. Заполле Кос. "Паганяц, шкодлівы чалавек шукая такога, як сам" (тлум. інф.). За свае грошыкожны харошы. Майсейчык А.А., 1924 г.н., 1979. Гошчава Стайк. Калі маеш грошы, то сяброў багата. За сон не бярыся. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. У сне чалавек часам скажа такое, чаго ніколі не сказаў бы, каб не спаў. За старым i новае зберажэцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. Пра беражлівасць, ашчаднасць. Захоча Бог пакараць, то розум адыме. Трында В.І, 1963 г.н., 1975. Заполле Кос. Пра неразважнасць паводзін. Захочаш сабаку выцяць, то кія знойдзеш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Паставіш перад сабою мэту, знойдзеш сродкі яе дасягнення. Зачыні чорту дзверы, то ён у вакно. Уласавец Н.Я., 1936 г.н., 2007. Уласаўцы Жытл. "Бессаромны чалавек усюды пралезя, яму законы ні пісаныя" (тлум. інф
37 👁