Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ За грошы i сам харошы. Зайка А.С., 1920 г.н., 1986. Бялавічы Кос. "3 грашыма кажны разумны ды прыгожы" (тлум. інф.). За грошы няма вошай. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. "Дзе е грошы, там дастаток, бо вошы — ад бядноты" (тлум. інф.). За дабро дабром плаціць трэба. Мінчук М.Дз., 1930 г.н., 1997. Галенчыцы Ягл. За двума зайцамі пагонішся, то ніводнага не зловіш. Бабей Р.Д., 1911 г.н., 1995. Ёдчыкі Квас. "Не бярыся адразу за некалькі работ, адну да канца давядзі" (тлум. інф.). За другога чалавека не бярыся. Голуб В.І., 1930 г.н., 2004. Скураты Квас. "У чужую душу ні ўлезяш, ні ведаяш, што ў яго ў галаве" (тлум. інф.). За дурною галавою ды няма нагам спакою. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1984. Заполле Кос. Неабдуманыя ўчынкі дадаюць турботаў. "О, пайшоў касіць, а мянташкі ні ўзяў. Прышлося вяртацца — за дурною галавою ды німа нагам спакою" (тлум. інф.). Зазронае вока бачыць далёка. Грудавая С.Г., 1968 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Зазроны — зайздросны. "Зазроны чалавек у сё да сябе прыгроб бы" (тлум. інф.). а) Зазронаму воку ўсяго мала. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Зазроны чалавек, кап прымеў, то ўсё сабе пабраў бы" (тлум. інф.). За кампанію цыган павесіўся. Шчурко І.П., 1923 г.н., 1997. Заполле Кос. "Вялікая сіла грамада: куды ўсе, туды й ты" (тлум. інф.). За мае жыта ды я ж i біта. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2007. Стайкі Стайк. а) За мае дабро ды мяне i набілі. Ляховіч П.У., 1934 г.н., 1995. Гладышы Mi л. Крыўдна, калі за дабро плоцяць ліхам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
26 👁
 ◀  / 290  ▶