Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ 1 ПРЫМАЎКІ 43 Пра чалавека, які стараецца разлічыцца за ўсякую паелугу, жадаючы быць незалежным. Жывы пра жывое думав. Дылюк Г.В., 1959 г.н., 2012. Івацэвічы. Паўната жыцця ў працы, у к лопатах. Жывы ў зямлю не палезеш. Мацвіеня В.К., 1917 г.н., 1995. Лазаўцы Міл. "У кажнага свой лес, у кажнага свая доля. Трэба жыцъ, як бог даў" (тлум. інф.). Жыта родам, а жыццё пераходам. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Жыта паўтараецца ў цыклах, фазах, чалавечае жыццё праходзіць, пралятае. Жыццё пражыла, як на свінні праехала. Ткачук Я.В., 1915 г.н., 1996. Міхнавічы. Так кажуць, кал i наракаюць на няўдалае, нешчаслівае жыццё. Забярэ смерць — з матылямі не паляціш. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра непазбежны канец чалавечага жыцця. За вялікім пагонішся — малое згубіш. Голуб В.І., 1930 г.н., 2001. Скураты Квас. За вялікім пагонішся, можаш страціць тое, што ўжо маеш. Будзь стрыманы ў жаданнях. За тарою валы задарма. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. "Добра там, дзе нас німа" (тлум. інф.). Загляне сонца i ў наша аконца. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1981. Заполле Кос. Ніколі ў жыцці не трэба траціць надзею на перамены, на лепшае. Прыйдзе добрая часіна i да нас. Заграбі ў куток смецце — i маўчы. Жылка М.С., 1941 г.н., 2001. Заполле Кос. Здараюцца нелады ў сям'і — не расказвай пра іх нікому: не будзе плётак. За грошы здароўя не купіш. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2001. Бялавічы Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
33 👁
 ◀  / 290  ▶