ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Жменя да жмені — будзе поўна вярэня. Пястрак С.Д., 1907 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Вярэня — варыўня. Пра дбайнага, запаслівага гаспадара. Жонка тры вуглы ў хаце трымае, а муж — аднаго. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Парадак у хаце трымаецца на жанчыне. Жонку б'е не мужык, а ейны язык. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. Пра языкастую кабету. Жонку мужык любіць здаровую, а сястру — багатую. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. а) Мужык любіць жонку здаровую, а брат сястру — багатую. Жук Дз.А., 1919 г.н., 1995. Жамайдзякі Міл. б) Мужык любіць жонку здаровую, а цешчу — багатую. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Жонку — у яму, на другую гляну. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Яма — магіла. Жонцы праўды не кажы. Зайка А.Ф., 1937 г.н., 2008. Косава. Жанчына не ўмее трымаць сакрэты. Жыве кот i жыве сабака. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Пра рознасць жыццёвых умоў. а) Жыве кот i сабака: кот на печы, а сабака на двары. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Жыві для людзей, пажывуць i для цябе. Гоган А.Д., 1922 г.н., 2002. Заполле Кос. Не будзь эгаістам, думай, як дапамагчы чалавеку, дапамогуць тады i табе. Жыві не так, як хочацца, а як можацца. Лісок E.I., 1936 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Трэба жыць па магчымасцях. Жывіце як браткі, а рахуйцеся як жыдкі. Зайка С.М., 1947 г.н., 1979. Косава
26 👁