Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 41 "Папрасіла чалавека дрова парубацъ (сядзіць цэлыя дні дома без работы), то есьці дай i выпіць дай, а работы ні пытай: i палавіны ні naрубаў" (тлум. інф.). Есць за вала, робіць за камара. Бабей Р.Д., 1911 г.н., 1995. Ёдчыкі Квас. Пра гультая. Еж хлеб з вадою, абы не з бядою. Крыштопік Т.І., 1968 г.н., 1984. Заполле Кос. Не журыся, што жывеш у беднасці, радуйся, што бяда мінае. Ён не забагацее, а я не збяднею. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Так скажа чалавек, калі здагадаецца, што яго ашукалі. Ён свістаў, пакуль дастаў, а ты свішчаш, пакуль зышчаш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. "Сьвістаў — ашукваў, каб вымануць грошы ў каго-небуцъ, а ты зараз будзяш сьвістаць - думаць, як гэтыя грошы вярнуць" (тлум. інф.). Ёсць грошы, то i сам харошы. Гардзейка А.М., 1915 г.н., 1995. Галік Міл. 4'Грошы е — i дзеўкі любяцъ" (тлум. інф.). Ёсць — разыдзецца, а няма — абыдзецца. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2006. Заполле Кос. Трэба спакойна ставіцца да таго, што нечага не стае, напрыклад грошай. а) Калі маеш — разыдзецца, а не маеш — абыдзецца. Зубко Л.М., 1968 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Ёсць у мяшку, будзе i ў гаршку. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Калі добры ўмалот i скрыні збожжам напоўняны, то будзя чым карміць сям'ю" (тлум. інф.). Ёсць хлеб — будзе i да хлеба. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. "Калі скрыні поўныя, то й сьвінчо выкарміш" (тлум. інф.). Жаба з вады - не ni вады, жаба ў воду — ni воду. Зубко Л.У., 1935 г.н., 1994. Бялавічы Кос. Дзе жывуць жабы, там чыстая вада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямю
21 👁
 ◀  / 290  ▶