ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Думкі за гарамі, а смерць за плячамі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. I думкі няма пра смерць, a лёс можа інакш распарадзіцца. Дурнем нарадзіўся, дурнем i памрэ. Максімчык В.У., 1936 г.н., 2004. Бялавічы Кос. "A йшчэ кажуць: які зранку, такі да вечара" (тлум. інф.). Дурнога салаўя дурная песня. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. У неразумнага чалавека неразумная гаворка. Дурны той, хто валы пагубіць. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Так адказвае той, каго вінавацяць у неразумнасці паводзін, учынкаў, да каго залішне прыдзіраюцца, прыстаюць. "Згубіць валы можа толькі зусім нядбайны чалавек, бо валы марудныя, непаваротлівыя" (тлум. інф.). Дурню пальца пакажы - рагатаць будзе. Лісок Ё.І., 1936 г.н., 1990. Алынаніца Квас. Дурню (п'янаму) сам чорт з дарогі сходзіць. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. "A яшчэ ў нас кажуцъ: з дурнём, c n'яным павядзесъся, то бяды ні абярэсься" (тлум. інф.). Дурню сем вёрст не дарога. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Неразумны чалавек не ўмее кантраляваць свае ўчынкі. Дурню хоць кол на галаве чашы, то ён усё свае. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра ўпартага чалавека. Душы сваей на далонь не вымеш i не пакажаш. Зыбайла С.А., 1909 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Пра складанасць паразумення паміж людзьмі. Едзеш на дзень — бяры хлеба на тыдзень. Шыманчык В.С., 1901 г.н., 1988. Хрышчонавічы Квас. Есці дай i выпіць дай, а работы не пытай. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос
Дадатковыя словы
nяным, пянаму
20 👁