Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 39 Добрыя i Богу трэба. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Так кажуць, калі без пары памірае добры чалавек. Дождж ідзе - грыбы будуць, дзеўкі растуць - зяці будуць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Водпаведзь таму, хто бядуе, што нараджаюцца адны дзяўчаты. Дождж ідзе не там, дзе просяць, a дзе жнуць i косяць. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. а) Не тады дождж ідзе, калі просяць, а калі жнуць ды косяць. Пропер А.А., 1950 г.н., 2005. Верашкі Квас. б) Дожджык, дзе ты быў, як мы цябе прасілі? — Я там быў, дзе сена касілі. — Дожджык, дзе ты быў, як мы цябе ждалі? — Я там быў, дзе жыта жалі. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Дома i вуглы дапамагаюць. Голуб B.I., 1930 г.н., 2007. Скураты Квас. "Пайшла ў бальніцу, то яшчз болъш захварэла. А дома й вуглы памагаюць вылячыцца" (тлум. інф.). Доўга лечаным канем не наедзеш. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Хворы чалавек — не работнік. Доўг не вяроўка — не парвецца. Зайка Н.Ф., 1951 г.н., 1972. Заполле Кос. "Вяроўка парвецца ды выкіняш, а доўх астаецца" (тлум. інф.). Доўг плечы не муляе, але спаць не дае. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2003. Алынаніца Квас. "Улезяш у даўгі, то й сон не бярэ. Доўх плечы ні муляя, але й спаць ні дае" (тлум. інф.). а) Доўг не раве, але спаць не дае. Зайка Н.Ф., 1951 г.н., 1972. Заполле Кос. "Усё думаяш, як аддацъ, каб ні быць вінным чалавеку" (тлум. інф.). Дочкі пакінуць без сарочкі. Казімірчык А.П., 1928 г.н., Скураты Квас. "Так сьмяюцца з бацькоў, у якіх много дачок. За йімі, як замуж ідуць, трэба добрае прыданае дацъ" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
33 👁
 ◀  / 290  ▶