Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Для дзіцяці дзень — маці, а ноч — мачыха. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Добра дзіцяці днём, калі усе каля яго, а ноччу яно адно" (тлум. інф.). Добра браць, ды кепска аддаваць. Бялевіч А.Ц., 1909 г.н., 1996. Рацкевічы Міл. "Бярэш чужоя - аддаеш свае" (тлум. інф.). Добрае далёка чутно, а ліхое — яшчэ далей. Здзітавец С.І., 1921 г.н., 1995. Бусяж Міл. "Даўней так вучылі маладых шанаваць свае ймя: добрая слава ляціць далёко, а благая — яшчэ далей" (тлум. інф.). Добра там, дзе нас няма. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., Заполле Кос. "Не хвалі чужоя, а свае беражы" (тлум. інф.). а) Там добра, дзе нас няма. Грынчык Н.І., 1944 г.н., 2008. Івацэвічы. Кажуць таму, хто хваліць чужое, чужыя землі. Добра, то хочацца яшчэ лепш. Серая В.В., 1912 г.н., 1987. Заполле Кос. Добра ўсё ўмець, ды не ўсё рабіць. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Добра, як ззамаладу косці грызеш, а на старасць - мяса. Зайка А.П., 1911 г.н., 1975. Заполле Кос. "Лепяй ззамаладу цяжэй жыцъ, а старасъцъ каб была лёхкай, спакойнай, каб ні хварэцъ" (тлум. інф.). Добрую траву сеюць, а ліхая сама ўсходзіць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. "Дабру вучацъ, а ліха само родзіцца" (тлум. інф.). Добры будзеш, то з'ядуць, ліхі будзеш — праклянуць. Міскевіч М.М., 1913 г.н., 1995. Харошча Міл. Добры пачатак — палавіна работы. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Калі добра падрыхтуешся да справы, поспех гарантаваны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зядуць
24 👁
 ◀  / 290  ▶