Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 37 Дзеці гадаваць, як гарачы камень качаць. Прыступчык M.B., 1925 г.н., 2003. Падстарынь Падст. Дзяцей гадаваць, выхоўваць няпроста, клопатна. Дзе чорт не пасіліў, туды бабу паслаў. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. "Баба ў три вузлы завяжацца, a свайго даб'ецца" (тлум. інф.). Дзіця малое — слёзы малыя. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Малыя дзеці на вачах у бацъкоу, а паедуць у съвет — перажыванъне бацъкам" (тлум. інф.). Дзіця не шчаня, за плот не выкінеш. Куратнік І.С., 1915 г.н., 1997. Гічыцы Ягл. "Якоя б ні было дзіця - яно тваё" (тлум. інф.). Дзіця хоць крывое, але бацькам мілое. Лушчык В Л., 1930 г.н., 1996. Алыпаніца Квас. Свае дзіця, якоя б яно ні было, бацькам любае, дарагое. Дзіця шкадуй, як душу, а трасі, як грушу. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "Hi напускайся, ni давай волі дзецям" (тлум. інф.). а) Любі дзіця, як душу, а трасі, як грушу. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Hi патурай, ні песьці лішне, буць строгі" (тлум. інф.). Дзяды не зналі бяды, а ўнукі набяруцца мукі. Зайка А.С., 1920 г.н., 1994. Бялавічы Кос. "Даўней было спакайней, цішэй, ляпей" (тлум. інф.). Дзяржы авечкі, не будуць голыя плечкі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Калі хочаш трымацъ сябе ў цяпле, разводзъ авячок: будуць i рукавіцы, i кажух, i суконная сьвітка" ( тлум. інф.). Дзяцей на свет пускаць легка, а гадаваць цяжка. Максімчык В.У., 1936 г.н., 2003. Бялавічы Кос. Для глухога поп два разы абедню не правіць. Зайка А.С., 1920 г.н., 1994. Бялавічы Кос. Так кажуць на просьбу паўтарыць сказанае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабецца
41 👁
 ◀  / 290  ▶