ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Дзень — маці, дзень — мачыха. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. Дзень на дзень не выпадае; усе дні ў Бога розныя. Дзе нянек многа, там дзіця бязносае. Зайка М.Ф., 1946 г.н., 1968. Заполле Кос. "Калі ў рабоці рее начальнікі, то посьпеху ні чакай" (тлум. інф.). Дзе пакладзеш, там i возьмеш. Зеляня М.М., 1944 г.н., 2003. Квасевічы Квас. Пра акуратнасць, пра парадак у гаспадарцы. Дзе п'юць, там i льюць. Таўрэль У.А., 1938 г.н., 1995. Була Міл. Кажуць на бяседзе, калі незнарок разліюць пітво. Дзе свае сабакі кусаюцца, хай чужыя не мяшаюцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Нельга лезці ў чужую сям'ю, радню, калі там нелады. Дзе сядзеш, там i злезеш. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2002. Косава. "Гэтым чалавеком ні падапрэсься, ён табе ні дапаможа: на ём дзе сядзяш, там i зьлезяш" (тлум. інф.). Дзе тонка, там i рвецца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Зрабіў работу абы-як, то яна табе вылязя боком" (тлум. інф.). Дзеўку замуж тады аддаюць, калі бяруць. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Дзе цесна, там пацешна. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. У вялікай сям'і ўсё на пацеху, усё на радасць. Дзе цёмна, там прыёмна. Собаль К.С., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. Цёмна — тут: бедна. "Бедныя людзі гасьцінныя, прыветныя" (тлум. інф.) Дзеці гадаваць — век векаваць. Зайка А.П., 1911 г.н., 1982. Заполле Кос. "Гадуючы дзяцей, ні заўважаяш, як бяжыць час" (тлум. інф
Дадатковыя словы
пюць, сямю, сямі
48 👁