Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 35 Дзе гной, там лой. Касавец B.P., 1921 г.н., 1995. Азярцо Падст. Лой — нутраны тлушч (авечы, ялавічны). "Лою бывая шмат, калі ў добрым доглядзі жывёла. Так i с полям. Добра ўгноіш палеток, атрымаяш добры ўраджай" (тлум. інф.). Дзе густа, а дзе пуста. Макарчэня М.А., 1945 г.н., 2003. Заполле Кос. "Нівядома, якія картоплі гэты год будуцъ. Зышлі, дзе густо, дзе пусто" (тлум. інф.). Дзе двое - там рада, дзе трэці - там здрада. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. 'Двоя яшчэ паразумеюцца, а трэці — гэто гурт. А ў гурці мало згоды" (тлум. інф.). Дзе іголка, там i нітка. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2009. Заполле Кос. "Мужык i жонка — двое як адно" (тлум. інф.). Дзе кароўка, там i вяроўка. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алыпаніца Квас. Згубіўшы, страціўшы болынае, не трэба бедаваць пра малое, нязначнае. Дзе коратка, там рвецца. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2002. Стайкі Стайк. Адна бяда другую за сабою вядзе. Дзеля абеду сто вёрст еду. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2004. Скураты Квас. "На вяселъле трэба ехацъ за съвет. А я й дома знайду што смачно паесьці" (тлум. інф.). Дзе нарадзіўся, там i згадзіўся. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Не шукай шчасця на чужыне, няма нідзе лепш, як дома. Дзень гайды, навек бяды. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Гайда — тут: вяселле, шумнае, шматлюднае. Выслоўе — папярэджанне маладым сур'ёзна ставіцца да шлюбу, да свайго выбару. Так пасмяюцца з таго, хто нядаўна ажаніўся. "Маўляў, вяселъле — гэто весела. Восъ жонка, зъвяга й жэмра, - на ўсё жыцъцё" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзна
30 👁
 ◀  / 290  ▶